Тыкаль

Guatemala / Peten / San Jose / Road -pet-3
 археалагічнае месца, Maya civilization (en), антычная цывілізацыя, сусветная спадына ЮНЕСКО, нацыянальны парк, historic ruins (en), стары горад, tourist attraction (en)

Тыкаль — адно з найбуйнейшых гарадзішч мая, сталіца Мутульскага царства. Размешчана ў правінцыі Эль-Петэн Гватэмалы. Паселішча індзейцаў існавала з VII стагоддзя да н. э. У V - IX стагоддзях н. э. горад уваходзіў у лік асноўных цэнтраў маянскай культуры. Паводле ацэнак даследчыкаў, насельніцтва яго ў гэты час складала ад 100 да 200 тысяч чалавек. Да канца X стагоддзя, пасля шэрагу паўстанняў, горад быў канчаткова закінуты жыхарамі. Назва Тыкаль на мове мая азначае «месца, дзе чуваць галасы духаў». У іерагліфічных надпісах згадваецца больш старажытная назва горада Яш-Мутуль - «зялёны звязак».
Тыкаль з ваколіцамі ўключаны ўрадам Гватэмалы ў аднайменны нацыянальны парк. У 1979 годзе нацыянальны парк уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Nearby cities:
Каардынаты:   17°13'13"N   89°37'17"W
This article was last modified 5 years ago