Ерусалім

Israel / Jerusalem /
 горад, сталіца дзяржавы

Ерусалі́м, Ерузалем (на іўрыце: יְרוּשָׁלַיִם, Yerushalayim, па-арабску: القُدس, al-Quds‎) — сталіца й самы буйны горад Ізраілю. Насельніцтва складае 763 600 жыхароў (2009). Ерусалім, у мінулым быў сталіцай старажытнага Юдэйскага царства. Горад ляжыць на водападзеле паміж Міжземным і Мёртвым морамі, на вышыні 650—840 мэтраў. Зьяўляецца адным з самых старажытных гарадоў сьвету — ягоны ўзрост больш за 3500 гадоў. Ерусалім зьяўляецца цэнтрам дзьвюх рэлігіяў — юдаізму й хрысьціянства. Немалаважнае значэньне горад мае й для ісламу, ўяўляючы сабой такім чынам сумесь помнікаў гісторыі, культураў і народаў зь вялікай колькасьцю славутасьцяў.

За сваю доўгую гісторыю, Ерусалім быў разбураны двойчы, абложаны 23 разы, атакаваны 52 разоў, і ўзяты й адбіты 44 разоў. Старая частка горада была заселеная ў 4 тысячагодзьдзі да нашай эры, што робіць Ерусалім аднім з найстарэйшых гарадоў у сьвеце. Старая сьцяна горада ёсьць аб'ект Сусьветнай спадчыны. Горад традыцыйна дзеліцца на чатыры кварталы, аднак імёны, якія выкарыстоўваюцца сёньня, армянскі, хрысьціянскі, юдэйскі й мусульманскі кварталы былі ўведзеныя на пачатку XIX стагодзьдзя.
Nearby cities:
Каардынаты:   31°47'39"N   35°12'14"E
  •  29 км
  •  53 км
  •  56 км
  •  56 км
  •  66 км
  •  70 км
  •  71 км
  •  81 км
  •  175 км
  •  241 км