Горад Сан-Хуан
Puerto Rico /
Bayamyn /
Guaynabo /
Luis Muñoz Rivera Avenue
World
/ Puerto Rico
/ Bayamyn
/ Guaynabo
Свет / Пуэрта-Рыка
горад, муніцыпалітэт, сталіца дзяржавы
Сан-Хуан (ісп.: San Juan Bautista, Іаан Прадцеча) — сталіца і найбуйнейшы горад Пуэрта-Рыка. Па дадзеных перапісу 2000 года, у ім пражываюць 433.373 чалавек, што робіць яго 42-м па памеры горадам пад кіраваннем ЗША. Сан-Хуан быў заснаваны іспанскімі каланістамі ў 1521 годзе, якія назвалі яго Ciudad de Puerto Rico (Горад Пуэрта-Рыка). Гэта не толькі самы стары горад у Пуэрта-Рыка, але і найстарэйшы заснаваны еўрапейцамі горад ЗША. Сталіца Пуэрта-Рыка - амаль самы стары горад (на 2-м месцы пасля Санта-Дамінга ў Дамініканскай рэспубліцы) еўрапейскіх каланістаў у Амерыцы. У Сан-Хуане знаходзіцца некалькі гістарычных будынкаў; самыя характэрныя: Форт Сан-Фэліпэ-дэль-Мора і Форт Сан-Крыстабаль, а таксама Ла Фарталеза.
З'яўляецца адным з найважнейшых партоў, прамысловых, фінансавых, культурных і турыстычных цэнтраў Пуэрта-Рыка. Насельніцтва метраполіі, уключаючы Сан-Хуан і муніцыпалітэты Баямон, Гуайнабо, Катан'ё, Канаванас, Кагуас, Тоа Альта, Тоа Баха, Караліна і Трухільё Альта, складае каля 2 млн жыхароў - каля паловы насельніцтва Пуэрта-Рыка. У горадзе праходзілі Панамерыканскія гульні 1979 года.

Спасылка на Wikipedia: https://be.wikipedia.org/wiki/Горад_Сан-Хуан
Nearby cities:
Каардынаты: 18°23'3"N 66°3'30"W
- Востраў В'екес 56 км
- Востраў Кулебра 76 км
- Каракас 880 км
- Bridgetown 902 км
- Кумана 902 км
- Горад Нью-Амстэрдам 1636 км
Array