Суздаль

Russia / Vladimir / Suzdal /
 горад, сусветная спадына ЮНЕСКО, Залатое кальцо Расіі, object of cultural heritage of federal importance (Russia) (en), раённы цэнтр

СУЗДАЛЬ, горад (з 1778) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суздальскага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 11,0 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на рацэ Каменка, прытоке ракі Нерлі ў 26 км на поўнач ад Уладзіміра.

Суздаль — горад-запаведнік, уваходзіць у Залатое кольца Расіі, ва Уладзіміра-Суздальскі гісторыка-мастацкі і архітэктурны музей-запаведнік.

Аснову эканамічнай актыўнасці ў горадзе складаюць галіны, арыентаваныя на прыём і абслугоўванне турыстаў: гасцінічны бізнэс, грамадскае жыўленне і т. п. У горадзе маюцца наступныя прамысловыя прадпрыемствы: швейная фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, па вытворчасці тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння. Моцна развіта агародніцтва.

Вялікая колькасць архітэктурных помнікаў: Суздальскі Крэмль, манастыры (Спаса-Еўфіміеў, Пакроўскі, Аляксандраўскі, Рызапалажэнскі, Васільеўскі), Ансамбль гандлёвай плошчы, помнікі пасаду і шмат іншых, уключаючы помнікі драўлянага дойлідства. Каля 30 цэркваў.
Nearby cities:
Каардынаты:   56°25'31"N   40°26'51"E
  •  28 км
  •  191 км
  •  708 км
  •  770 км
  •  929 км
  •  999 км
  •  1008 км
  •  1025 км
  •  1133 км
  •  1138 км
Array