Амстэрдам (Амстэрдам)
Netherlands /
Noord-Holland /
Amsterdam /
Амстэрдам
World
/ Netherlands
/ Noord-Holland
/ Amsterdam
Свет / Нідэрланды /
адлюстроўваць толькі контур, historic city center (en), town district (en)
Сталіца і найбуйнейшы горад Нідэрляндаў. Месьціцца ў правінцыі Паўночная Галяндыя на захадзе краіны ў вусьці рэк Амстэл і Эй. Амстэрдам злучаны з Паўночным морам каналам. Па стане на канец вясны 2009 году насельніцтва муніцыпалітэту Амстэрдам складала 761 395 жыхароў, а разам з прыгарадамі (гарадзкая акруга) — 2,2 мільёну чалавек. Назва гораду ўтварылася ад складаньня дзьвюх словаў: Амстэл і дам. Амстэл — гэта рака, на якой месьціцца горад, а дам азначае ў перакладзе «дамба». У XII стагодзьдзі гэта была невялічкая рыбацкая вёска, але ў часы найвышэйшага разьвіцьця Нідэрляндаў Амстэрдам стаў адным са значных партоў у сьвеце й буйным гандлёвым цэнтрам.
Горад зьяўляецца месцам канцэнтрацыі розных культураў — на красавік 2009 году тут пражывалі прадстаўнікі 177 нацыянальнасьцяў. Амстэрдам таксама зьяўляецца фінансавай і культурнай сталіцай Нідэрляндаў. У горадзе месьцяцца офісы 7 з 500 найбуйнейшых сусьветных кампаніяў, як то Філіпс і ING. Таксама ў цэнтры гораду знаходзіцца найстарэйшая ў сьвеце фондавая біржа. Мноства славутасьцяў, як то Рэйксмюзэўм, Музэй Вінцэнта ван Гога, Эрмітаж на Амстэле, квартал чырвоных ліхтароў штогод прывабліваюць у горад каля 4,2 мільёну турыстаў.

Nearby cities:
Каардынаты: 52°22'24"N 4°54'13"E