World / Belarus / Hrodna, 2 km ад цэнтра (Гродна, Гродно) Каардынаты: 53°41'19"N   23°49'37"E

Былы помнік канструктывізму на Горкага, 29 (Гродна)


У Горадні ўчынілі чарговае руйнаваньне. Гэтым разам быў разбураны будынак 1936 г., помнік канструктывізму. Слабая надзея на захаваньне яго зьявілася пасьля пастановы Міністэрства культуры пра прыпыненьне будаўнічых работаў да моманту прыняцьця рашэньня датычна неабходнасьці наданьня будынку статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Адпаведнае пытаньне было вынесенае на разгляд Беларускай навукова-мэтадычнай рады ў пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны. Дзяржаўнае тэлебачаньне паказала адпаведны сюжэт.

Неабыякавыя да захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны Горадні месьцічы сабралі больш за шэсьцьсот подпісаў у абарону будынку. Аднак руйнаваньне ўсё адно зьдзейсьнілася. І санкцыя на яго прыйшла адтуль, адкуль яе менш за ўсё чакалі, – з Управы па ахове архітэктурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры.

Будынак не палічылі гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, больш за тое – ён не знаходзіцца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтру. Падчас разбурэньня абаронцы камяніцы маглі толькі назіраць за працэсам ды фатаграфаваць. Абываталяў разбурэньне яшчэ адной камяніцы відавочна не ўсхвалявала, як, зрэшты, і ўсе папярэднія гарадзенскія «рэканструкцыі».

Гэтаму месцу патрэбна апісанне на ангельскай мове, .


каментары:
дабавіць каментар (Belarusian)


Рэдагавана: 5/1/2007 Мовы: be